[ 19:08 ]  У Багдадзе затрыманыя два вышэйшых ірацкіх службоўцы

БАГДАД. Цэнтральнае амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паведаміла пра затрыманьне яшчэ двух вышэйшых ірацкіх службоўцаў, чые прозьвішчы пазначаныя у ліку іншых 55 ірацкіх службоўцаў у вышуку. Адзін з затрыманых, Мізбан Кадр Аль Хадзі, быў на кіруючых пасадах у партыі Баас і Рэгіянальнае Каманднае і Рэвалюцыйнае Рады. Ён быў арыштаваны у Багдадзе ўчора. Другі затрыманы – былы міністар ўнутраных справаў Махмуд альАхмэд. Пра месца яго арышту не паведамляецца.