[ 17:43 ]  Садам Хусэйн ізноў зьвярнуўся да йракцаў

БЭЙРУТ. Дзьве блізкаўсходнія тэлевізыйныя кампаніі перадалі аўдыёзапіс са зваротам да іракцаў. Мяркуецца, што зварот належыць Садаму Хусэйну. У звароце сказана, што перамога над войскам амэрыканска-брытанскай кааліцыі блізкая. Мінулае пятніцы ў эфіры кувэйцкай тэлекампаніі “Аль-Джазіра” прагучала падобная, паводле зьместу, заява Хусэйна, якую экспэрты ЗША лічаць аўтэнтычнай.