ХАРКАЎ (Украіна). Адразу 10 школаў Харкаву абвесьцілі пра пераход на ўкраінскую мову выкладаньня, пры захаваньні расейскай мовы ў якасьці замежнай. Мова выкладаньня запісаная ў статуце кожнай харкаўскай школы, але, паводле дэпутата гарадзкой рады Канстанціна Кеваркяна, апошнім часам, ня гледзячы на тое, што Рады прыняла пастанову, якая забараняе школам мяняць мову выкладаньня, расейскамоўныя школы ператвараюцца ў расейска-украінскія, а расейска-ўкраінскія ва ўкраінскія. У Харкаве, дзе ў часе апошняга перапісу насельніцтва дзьве траціны жыхароў назвалі расейскую мову роднай, толькі ў 53-ох школах са 181 выкладаньне вядзецца па-расейску.