[ 18:15 ]  Інтэрпол дапаможа Украіне выйсьці з «чорнага сьпісу»

КІЕЎ. Інтэрпол будзе спрыяць выкрэсьліваньню Украіны з «чорнага сьпісу» міжнароднай групы па барацьбе з адмываньнем «брудных грошаў». Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі гэнэральны сакратар Інтэрполу Рональд Ноубл. Ён знаходзіцца з візітам у Кіеве. Рональд Ноубл паведаміў, што «у бліжэйшым часе Інтэрпол вылучыць дзеля Украіны адмысловага супроцоўніка, які дапаможа дзяржаве пакінуць «чорны сьпіс»». Паводле Інтэрполу, Украіна зрабіла шмат дзейсных спробаў у барацьбе з адмываньнем «бркдных грошаў» цягам апошніх двух гадоў. Украінскі бок прапанаваў кіраўніцтву стварыць базу дадзеных пра злачынныя групы, якія займаюцца гандлем людзьмі, а таксама пра канфіскаваную зброю.