[ 14:48 ]  Ізраіль зьбіраецца вызваліць з турмаў некалькі сотняў палестынцаў

ЕРУЗАЛІМ: Ізраільскі кабінэт абмеркаваў сёньня пытаньне амністыі для сотняў палестынцаў, што можа паспрыяць ажыцьцяўленьню мірнага пляну. Кіраўнік ізраільскай службы бясьпекі Аві Дыхтэр перадаў прэм’еру Шарону сьпіс вязьняў, якія могуць быць вызваленыя з турмаў раней. Мяркуецца, што ў ізраільскіх турмах знаходзіцца да 8 тысячаў палестынцаў. Амністыі патрабуюць палестынскія групоўкі ў замен за абвешчанае імі ў нядзелю спыненьне агню. Мірны плян апрацаваны Злучанымі Штатамі, Эўразьвязам, Аб’яднанымі Нацыямі і Расеяй, прадугледжвае між іншым спыненьне гвалту перад тым, які ў 2005 годзе была б створаная палестынская дзяржава. Палестынская групоўка Хамас заявіла, што вызваленьне прыблізна трохсот пяцідесяці палестынцаў, гэта недастакова. Паводле прадстаўніка Хамасу Ісмаіла Гані, гэта можна разглядаць толькі ў якасьці “першага кроку, а з ізраільскіх турмаў павінны быць вызваленыя ўсе палестынцы.