МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон, які надае моц пагадненьню з Літвой пра рэадмісію – прыём й вяртаньне асобаў, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Расеі й Літвы. Гэты закон быў прыняты Дзяржаўнай Думай Расеі сёлета 18 чэрвеня й быў ухвалены Саветам Федэрацыі 25 чэрвеня.