[ 03:09 ]  Злучаныя Штаты адзначылі Дзень незалежнасьці

ВАШЫНГТОН. У пятніцу Злучаныя Штаты адзначалі Дзень незалежнасьці – галоўнае нацыянальнае сьвята краіны. Прэзыдэнт Джордж Буш з нагоды сьвята выступіў перад шматлікай аўдыторыяй на ваенна-паветранай базе ў Дэйтане, штат Агайё. Ён заявіў, што вайна ЗША супраць тэрарызму працягваецца й ягоная краіна гатовая да прэвэнтыўнага ўдару па якой заўгодна тэрарыстычнай групоўцы ці рэжыму, якія пагражаюць Злучаным Штатам зброяй масавага зьнішчэньня. Дзень незалежнасьці шырока адзначаўся вайскоўцамі, якія выконваюць баявыя й міратворчыя місіі ў Іраку, Афганістане, на Балканах і ў іншых рэгіёнах сьвету. У шмат якіх краінах дыпляматычныя прадстаўніцтвы ЗША, клюбы і аб’яднаньні грамадзянаў краіны наладзілі прыёмы, фэйервэркі й іншыя сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня незалежнасьці.