ЛІБЭРЫЯ. У сталіцы Лібэрыі тысячы людзей выйшлі на дэманстрацыю, заклікаючы прэзыдэнта ЗША накіраваць войскі ў краіну і скончыць кровапраліцьце, якое цягнецца ўжо больш за тры гады. На накіраваньні ў Лібэрыю міратворчага кантынгэнгу на чале з амэрыканцамі настойваюць таксама ААН, Францыя і Вялікая Брытанія. Вашынгтон пакуль не прыняў канчатковага рашэньня, аднак ужо пачаў плянаваньне апэрацыі. ААН абвесьціла прэзыдэнта Лібэрыі Чарльза Тэйлара ваенным злачынцам. Вайна паміж войскамі прэзыдэнта і паўстанцамі забрала ўжо тысячы жыцьцяў. ЗША, якія абвінавачваюць Тэйлара ў кровапраліцьці, заклікаюць яго сыйсьці ў адстаўку.