[ 16:20 ]  Працягваюцца напады на амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку

БАГДАД. Працягваюцца напады на амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку. Сёньня 11 іракцаў абстралялі амэрыканскі канвой на шашы на поўначы ад ірацкай сталіцы. Вайскоўцы распачалі вагонь у адказ і забілі ўсіх нападнікаў. Сёньня ў Багдадзе два амэрыканскія вайскоўцы былі параненыя ў выніку выбуху. Учора ў ірацкай сталіцы снайпэр забіў аднаго амэрыканскага жаўнэра. Больш за 10 вайскоўцаў былі параненыя пры абстрэле ваеннага складу. Больш за 18 вайскоўцаў былі параненыя ў выніку абстрэлу мінамётам. Апошнімі тыднямі амаль штодня адбываюцца напады на войскі амэрыкана-брытанскай кааліцыі. Амэрыканскае камандваньне абвінавачвае ў гэтым прыхільнікаў Садама Хусэйна. Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла, што сытуацыя ў Іраку застаецца небясьпечнай і ў будучым магчымыя новыя страты