[ 02:34 ]  У Тбілісі прыяжджае адмысловы высланьнік прэзыдэнта ЗША

ТБІЛІСІ. У Тбілісі прыяжджае Джэймс Бэйкер, адмысловы высланьнік прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша – для перамоваў з грузінскім кіраўніцтвам. Бэйкер – былы дзяржаўны сакратар ЗША – абмяркуе з прэзыдэнтам Грцзіі Эдуардам Шаварнадзе хаду палітычных і эканамічных рэформаў у краіне. Сярод асноўных тэмаў – двухбаковае супрацоўніцтва ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму. Інструктары са Злучаных Штатаў бралі ўдзел у падрыхтоўцы грузінскага адмысловага аддзелу, створанага для антытэрарыстычных апэрацыяў у Панкіскай цясьніне.