[ 02:32 ]  25 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра Хусэйна

БАГДАД. Часовая амэрыканска-брытанская адміністрацыя ў Іраку прапаноўвае ўзнагароду ў 25 мільёнаў даляраў за дапамогу ў затрыманьні зрынутага фйрацкага дыктатара Садама Хусэйна, альбо неабвержныя доказы ягонай сьмерці. Пра гэта ў чацьвер у Багдадзе паведаміў кіраўнік часовай адміністрацыі Пол Брэмер. Паводле ягоных словаў, 15 мільёнаў даляраў будуць дадзеныя за аналягічную інфармацыю пра сыноў Садама Хусэйна – Кусая і Ўдая. Сродкі выдаткаваныя ў межах адмысловай праграмы Дзяржаўнага дэпартаманту ЗША – “Узнагарода ў імя справядлівасьці”.