[ 21:50 ]  Учорашні інцэдэнт у Эўрапаляманце закрыты

РЫМ. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродар паведаміў, што сёньня прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлусконі выказаў сваё шкадаваньне , што ўзгадаў нацызм у адказ на рэпліку нямецкага заканадаўцы. Канцлер Нямеччыны заявіў, што інцэдэнт закрыты. Бэрлусконі дадаў, што ён быў моцна пакрыўджаны крытыкай нямецкага заканадаўцы ў свой адрас. Пад час дэбатаў у Эўрапарлямэнце ўчора італьянскаму прэм’еру нагадалі пра нядаўнюю справу адносна карупцыі.