[ 21:08 ]  У Ялце заўтра пачнецца саміт Украіны, Грузіі, Узбекістану, Азэрбайджану і Малдовы

ЯЛТА. Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма сустрэўся сёньня з прадстаўніком намесьніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэнам Піфэрам. Абмяркоўваліся дзьвухбаковыя дачыненьні краінаў і супрацоўніцтва паміж ЗША і краінамі- сябрамі рэгіянальнай групы, ў складзе якой – Украіна, Грузія, Узбекістан, Азэрбайджан і Малдова. У сустрэчы браў удзел прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ. Абмяркаваньне адбылося напярэдадні саміту прадстаўнікоў усіх гэтых краінаў, які афіцыйна пачнецца заўтра.