[ 21:46 ]  Іран ня супраць падпісаньня пагадненьня пра раззбраеньне

МАСКВА. Кіраўнік Ірансканга Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі заявіў, што Іран ня супраць падпісаньня дадатковага пагадненьня пра раззбраеньне з Міжнародным Агенцтвам Атамнай Энэргэтыкі. Заява прагучала пасьля сустрэч і абмяркаваньняў у Маскве, якія працягваліся тры дні. Аднак, паводле заявы, Тэгэрану патрэбныя дадатковыя тлумачэньні адносна яго абавязкаў і гарантыяў Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі ў дачыненьні да Ірану. Гэта абмяркуецца пад час візіту кіраўніка МААЭ Мохамэда ЭльБарадэя у Іран на наступным тыдні.