[ 18:10 ]  Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году адбудуцца ў канадзскім Ванкувэры

ПРАГА.Сёньня на паседжаньні ў Празе Міжнародны Алімпійскі камітэт вырашыў, што зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году адбудуцца ў канадзскім Ванкувэры. Прэзыдэнт Міжнароднага Алімпійскага Камітэту Жак Рогге сказаў:“Міжнародны Алімпійскі камітэт мае гонар абвесьціць. Што 21-ыя зімовыя Алімпійскія гульні ў 2010 годзе даручаныя гораду Ванкувэру.” На месца гаспадара алімпійскіх гульняў прэтэндавалі таксама паўдзённакарэйскі Пьёнгчанг і аўстрыйскі Зальцбург.За Ванкувэр прагаласавала большасьць са 113 чальцоў камітэту. У Ванкувэры ёсьць сучасная спартовая інфраструктура, добры умовы размяшчэньня й да таго ж фінансавыя магчымасьці для правядзеньня гульняў.