[ 15:36 ]  Ізраільскія войскі сыходзяць з Бэтлеему

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія войскі сёньня сыходзяць з Бэтлеему ў Заходнім Беразе Ярдану й перадаюць кантроль палестынскім службам бясьпекі. Вывад ізраільскіх войскіў з гэтага месца, як і з Паласы Газа ёсьць найважнейшым крокам на шляху рэалізацыі мірнага пляну “дарожная мапа”. Згодна з пагадненьнем, ізраільцы адмаўляюцца ад патруляваньня й каменданцкага часу ў Бэтлееме. Палестынская паліцыя ў сваю чаргу павінна прадухіліць напады на ізраільцаў. Учора пасьля перамоваў ізраільскага і палестынскага прэм’ер-міністраў Арыэль Шарон заявіў, што ён ня будзе супраць пераезду Ясіра Арафата ў Паласу Газа. Арыэль Шарон і Махмуд Абас пагадзіліся сфармаваць чатыры аб’яднаныя камітэты – у справе бясьпекі, барацьбы з тэрарызмам, праблеме палестынскіх зьняволенных і гандлю. Вось што заявіў прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Палестынскае Аўтаноміі Махмудам Абасам. (Шарон) “Мы ня хочам мець вайны з вамі. Мы ня хочам кіраваць вамі й вызначаць ваш лёс.Мы хочам жыць у міры побач з вамі, як добрыя суседзі ва ўзаемнай павазе й ўзаемакарысным супрацоўніцтве.”