[ 04:42 ]  Атакі на вайскоўцаў ЗША ў Іраку -- удары па саміх іракцах

* ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што тыя, хто атакуюць вайскоўцаў ЗША ў Іраку – перад усім наносяць удар па саміх іракцах. У часе выступу ў Вашынгтоне Буш падкрэсьліў, што ЗША, як і раней, маюць цьвёрды намер дапамагчы насельніцтву Йраку пабудаваць лепшую будучыню. Паводле прэзыдэнта, напады на вайскоўцаў кааліцыі ў Іраку – справа рук актывістых былой прыўладнай партыі БААС. Гэтыя дзеяньні, сказаў Буш, будуць рашуча выкараняцца. Ув аўторак, у выніку нападаў у Багдадзе й ягоных ваколіцах, былі параненыя шэсьць вайскоўцаў Злучаных Штатаў.