[ 17:36 ]  Візыт міністра замежных справаў Расеі ў Славаччыну й Вугоршчыну

БРАТЫСЛАВА. Сёньня пачаўся візыт міністра замежных справаў Расеі Ігара Іванова ў Славаччыну й Вугоршчыну. Паводле расейскага міністэрства, у часе перамоваў адбудзецца абмен думкамі ў шэрагу актуальных праблемаў усясьветнай палітыкі, улучна з пытаньнямі барацьбы супраць тэрарызму, эўрапэйскага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Цягам сустрэчаў будуць таксама разгледжаныя стан і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця двухбаковых адносінаў.