[ 17:12 ]  Японія адкладае падпісаньне кантракту з Іранам

ТОКІА. Японія, у выніку крызысу вакол іранскай ядзернай праграмы, адкладае падпісаньне кантракту з Іранам на распрацоўку буйнага нафтавага радовішча. Токіа заклікае Тэгэран спачатку ўладзіць канфлікт, а потым падпісаць зьдзелку, вартасьцю 2 мільярды даляраў. Усясьветная супольнасьць падазрае, што Іран распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Тэгэран цьвердзіць, што ягоная ядзерная праграма мае мірны характар. Улады Йрану запрасілі кіраўніка Міжнароднага агэнства атамнай энэргіі Мухамэда Эль-Барадэя наведаць Тэгэран, каб абмеркаваць умовы правядзеньня дэталёвых інспэкцыяў іранскіх ядзерных аб’ектаў.