БУДАПЭШТ. У Вугоршчыне затрыманы былы лідар альбанскіх паўстанцаў у Косаве Хашым Тачы. Яго затрымалі вугорскія ўлады, паводле выданага Сэрбіяй ордэру на арышт. Тачы, які ў 1999 годзе ўзначаліў аддзелы альбанскіх баявікоў у Косаве, ляцеў з Будапэшту ў Парыж. Бялград абвінавачвае Тачы ў ваенных злачынствах. У той самы час Гаагскі міжнародны трыбунал у справе былой Югаславіі на арышт Тачы ордэру не выдаваў.