[ 20:44 ]  Урад Турэччыны хоча абвесьціць амністыю курдзскім паўстанцам

ІСТАНБУЛ. Урад Турэччыны мае намер абвесьціць амністыю курдзскім паўстанцам. Як паведаміў міністар ўнутраных справаў Турэччыны, амністыя закране тых, хто ня браў удзел у нападах на вайскоўцаў і гатовы скласьці зброю. Астатніх чакаюць скарочаныя тэрміны зьняволеньня – пры ўмове, што яны перададуць уладам патрабуемую інфармацыю аб паўстанцах. Амністыя не распаўсюджваецца на лідараў курдзскіх паўстанцаў. Турэцкі ўрад мае намер абмеркаваць новы закон ў панядзелак, пасьля чаго яго перададуць у парлямэнт