[ 14:58 ]  Былы міністр інфармацыі Іраку Саід-Аль-Сагаф паказаўся ў праграмах арабскіх тэлеканалаў

ДУБАІ: Былы міністр інфармацыі Іраку Саід-Аль-Сагаф, які зьнік ў апошнія дні ваеннай аперацыі ў Іраку, выступіў у двух арабскіх тэле-праграмах. У апошнія дні вайны, калі Багдад амаль поўнасьцю перайшоў пад кантроль кааліцыйных сілаў, Сагаф усё яшчэ гаварыў пра ірацкія перамогі і аб тым, што ніякіх амэрыканцаў у Багдадзе няма. Ён паведаміў, што дабраахвотна здаўся амэрыканскім сілам, і тыя, пасьля допыту, вызвалілі яго. Саід заявіў, што ён не належаў да сьціслага кіраўніцтва Іраку, і валодаў толькі частковай інфармацыяй, якую атрымліваў ад ірацкіх камандзіраў. Былы міністр, які не быў ўключаны ў сьпіс 55 чалавек, за якімі быў аб’яўлены вышук заявіў, што ён ня ведае, дзе зараз знаходзіцца адам Гусэйн і ягоныя бліжэйшыя памагатыя.