БРАТЫСЛАВА. 1-3 ліпеня Славаччыну й Вугоршчыну наведае міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў, каб абмеркаваць магчымасьці пашырэньня партнэрства. Мяркуецца, што ў часе візыту пройдзе абмен думкамі адносна праблемаў ўсясьветнай палітыкі, улучна з барацьбой супраць тэрарызму, а таксама пытаньні ўзаемадзеяньня ў Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў і разьвіцьця эўрапэйскага супрацоўніцтва.