[ 06:30 ]  Расея спадзяецца прыцягнуць брытанскія інвэстыцыі

ЛЁНДАН Сёньня Прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін, які знаходзіцца з візітам у Вялікай Брытаніі, сустрэнецца з прэм’ер міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. Мяркуецца, што найперш тэмай гутаркі будзе сытуацыя у паваенным Іраку. Расея выступала супроць вайны у Іраку , у тым часе як Тоні Блэр падтрымліваў гэтую вайну і Вялікая Брытанія накіравала свае войскі для удзелу у вайне. Мяркуецца, што візіт Пуціна у Вялікую Брытанію паспрыяе паляпшэньню дачыненьню абодвух краінаў, ня згодных у пытаньні вайны у Іраку. Сёньня прэзідэнт Расеі і брытанскі прэм’ер выступяць на адкрыцьці канфэрэнцыі па пытаньнях энэргэтыкі. Мяркуецца, што яны будуць гаварыць пра гандлёвыя сувязі і брытанскія інвэстыцыі у Расею. Чакаецца, што пад час гэтай канфэрэнцыі канчаткова вырашыцца пакупка Брытанскай нафтавай кампаніяй BP 50% акцыяў Расейскай нафтавай кампаніі TNK за 6 750 млн. даляраў.