[ 17:12 ]  У Паласе Газа забітыя два чальцы групоўкі Хамас

ГАЗА. Палестынская ваяўнічая групоўка Хамас кажа, што два яе чальцы загінулі сёньня на поўначы Паласы Газа. Паводле Хамасу, яны напалі на ізраільскі ваенны пост, каб адпомсьціць за забойства ізраільцамі аднаго з кіраўнікоў групоўкі на мінулым тыдні. Паводле крыніцаў у ізраільскім войску, падчас перастрэлкі быў паранены адзін ізраілец. Сёньняшнія сутыкненьні адбыліся ў той час, як ідуць перамовы аб частковым вывадзе ізраільскага войска з поўначы Паласы Газа і заходняга берага ракі Ярдан.