[ 16:53 ]  Паводле Блэра, сытуацыя ў Іраку па-ранейшаму напружаная

ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр сёньня заявіў, што сытуацыя ў Іраку па-ранейшаму застаецца напружанай. Учора на поўдні краіны ірацкія ваяўнікі забілі шасьцёх брытанскіх вайскоўцаў. Выступаючы перад парлямэнтам у Лёндане, Блэр заявіў, што брытанская вайсковая паліцыя можа сутыкнуцца з новымі цяжкасьцямі, спрабуючы раззброіць мясцовае насельніцтва ў пераважна шыіцкіх раёнах Іраку. Паведамляецца, што брытанскія войскі далі мясцовым ірацкім лідэрам два дні, каб тыя выдалі двух ваяўнікоў, якія забілі брытанцаў. Брытанскі генэрал-лейтэнант Роні МакКорт заявіў, што забойства было нічым не справакаванае. Агенцыя “Асашыэйтэд Прэс” працытавала прадстаўніка ірацкай паліцыі. Той заявіў, што мясцовае насельніцтва стала ладзіць напады на брытанскія войскі пасьля таго, як вайскоўцы застрэлілі чатырох іракцаў падчас масавых беcпарадкаў.