[ 18:17 ]  АБСЭ выказала занепакоенасьць вынікамі рэферэндуму ў Таджыкістане

ДУШАНБЭ. АБСЭ выказала сваю занепакоенасьць афіцыйнымі вынікамі канстутыцыйнага рэферэндуму ў Таджыкістане. У сёньняшняй заяве Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе адзначаецца, што яўка 96% выбаршчыкаў выклікае сумненьні ў дакладнасьці падлікаў галасоў. АБСЭ таксама падкрэсьліла, што не пасылала сваіх назіральнікаў у Таджыкістан,таму яны не былі туды запрошаныя.