АМАН. Кароль Ярданіі Абдула заявіў, што Ярданія можа дапамагчы спыніць сутыкненьні паміж ізраільскімі вайскоўцамі і палестынскімі групоўкамі. Аднак, як адзначыў Абдула, спачатку Ізраіль мусіць спыніць сваю палітыку разбурэньня палестынскіх дамоў і забойстваў меркаваных лідараў палестынскіх узброеных груповак.