ВАШЫНГТОН. Некалькі сірыйскіх памежнікаў былі параненыя ў мінулым тыдні, калі войска Злучаных Штатаў атакавала аўтакалёну, дзе, як меркавалася, едуць сябры былога йрацкага кіраўніцтва. Паводле сёньняшняга паведамленьня з Вашынгтону, у мінулы чацьвер, недалёка ад места Кайм сірыйскія памежнікі пачалі перастрэлку з вайскоўцамі ЗША, якія перасьледвалі аўтакалёну. Тры аўтамабілі былі зьнішчаныя штурмавіком ЗША. Некалькі чалавек загінулі. Ёсьць палонныя. Пакуль невядома ці былі ў калёне Садам Хусэйн і ягоныя сыны. Вядзецца ідэнтыфікацыя забітых.