[ 04:12 ]  Гішпанская апазыцыя дамагаецца ацэнкі дзейнасьці ўраду ў ірацкім пытаньні

МАДРЫД. У Гішпаніі апазыцыя заклікала правесьці парляманцкае расследваньне ў пытаньні: ці скрыўляў урад атрыманыя з Іраку разьведдадзеныя, каб абгрунтаваць ваенную апэрацыю супраць рэжыму Садама Хусэйна. У ЗША і Вялікай Брытаніі ўжо праходзяць парляманскія праверкі – ці не перабольшвалі іхныя ўрады пагрозу, што зыходзіла ад Іраку.