(ЯРДАНІЯ) Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл назваў абсалютна памылковым меркаваньне, быццам Злучаныя Штаты рыхтуюць агрэсыўную акцыю супраць Ірану. Выступаючы на сэсіі Ўсясьветнага эканамічнага форуму, Паўэл удакладніў, што ЗША супраць падтрымкі Іранам тэрарыстычнай дзейнасьці і супраць працягу іранскай ядзернай праграмы. Дзяржаўны сакратар выказаў надзею, што Іран ня адыграе неканструктыўную ролю ў аднаўленьні пасьляваеннага Іраку. Паводле Коліна Паўэла, ЗША сочаць за падзеямі ў іране і падтрымліваюць іранцаў у іх праве на свабоду выказваньняў