[ 15:33 ]  У Таджыкістане прайшоў рэфэрэндум

(ДУШАНБЭ) Больш паловы выбарцаў Таджыкістану прынялі ўдзел у рэфэрэндуме аб зьменах у канстытуцыі краіны. Такім чынам рэфэрэндум адбыўся. Яго афіцыйныя вынікі будуць абвешчаныя заўтра. Зьмены ў канстытуцыі дадуць магчымасьць прэзыдэнту Рахмонаву удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах пасьля заканчэньня цяперашняга сямігадовага тэрміну паўнамоцтваў у 2006 годзе. Былы партыйны кіраўнік Эмамалі Рахмонаў упрешыню быў абраны прэзыдэнтам Таджыкістану ў 1992 годзе