[ 15:23 ]  Індыйскі прэмьер прыбыў зь візытам у Кітай

(ПЭКІН) Прэмьер-міністар Індыі Атал Бегары Ваджпаі прыбыў сёньня ў сталіцу Кітаю зь шасцідзённым афіцыйным візытам. Гэта першы візыт індыйскага прэмьер-міністра ў КНР за апошнія дзесяць гадоў. Падчас візыту Ваджпаі абмяркуе са сваім кітайскім калегам шляхі ўмацаваньня гандлёвых і палітычных сувязяў, а таксама ўсталяваньня клімату даверу паміж Індыяй і КНР. Выпрабаваньні ядзернай зброі ў Індыі ў 1998 голдзе вуклікалі напружанасьць у адносінах з Кітаем