[ 15:31 ]  Саміт Эўразьвязу ўхваліў праект эўрапейскай канстытуцыі

(Порта-Карас, Грэцыя) Сёньня лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу і 10 краінаў, якія далучыліся да яго, ухвалілі на саміце ў Грэцыі праект эўрапейскае канстытуцыі, прыняты на мінулым тыдні. Прэмьер –міністар Грэцыі Костас Сымітыс, які старшынюе на саміце, заявіў: “Удзельнікі саміту Эўразьвязу вырашылі, што тэкст праекту канстытуцыйнай дамовы ёсць добрай падставай для пачатку міжурадавай канфэрэнцыі. Гэта дазваляе Італіі, якая будзе старшыняваць у Эўрапейскім Зьвязе, распачаць працэдуру скліканьня канфэрэнцыі, якая павінна адбыцца сёлета ў кастрычніку”. Тым часам грэцкая паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, каб разганаць сотні анархістаў і антыглябалістаў, якія пратэставалі супраць правядзеньня саміту. Дэманстранты кідалі ў паліцыянтаў камяні ды іншыя прадметы