[ 16:39 ]  У Чэхіі на 15 гадоў асуджаны грамадзянін Малдовы

ПРАГА. У Чэхіі Лібэрэцкі акруговы суд асудзіў грамадзяніна Малдовы Ёна Савіна на 15 гадоў вязьніцы з падвышанай аховай. Паводле пракурора, летась Савін жорстка зьбіў мясцовага жыхара Міласлава Роўнэра, зь якім перад тым гуляў у карты. Па дарозе дадому Савін напаў на Роўнэра, цяжка яго параніў і ськінуў з чатырохмэтровага мосту ў рэчку Яшдэтку. Паводле сьведак, Роўнэр пагражаў Савіну выдачай мясцовым уладам, паколькі Савін нелегальна жыў і працаваў у Чэхіі, а таксама быў ужо аднойчы выгнаны з краіны, куды вярнуўся пад чужым імем. Савін дапускае, што пасварыўся з Роўнэрам, аднак цьвердзіць, што ў рэчку той зваліўся сам. На пастанову суду Савін падаў скаргу.