[ 18:11 ]  НАТА пакуль не плянуе пашыраць сваю місыю ў Афганістане па-за межы сталіцы краіны

КАСТЭЎ (Бэльгія). Галоўны камандзёр войскаў НАТА, гэнэрал ЗША Джэймс Джонс заявіў, што саюз пакуль не плянуе пашыраць сваю міратворчую місыю ў Афганістане па-за межы афганскай сталіцы. Аднак, паводле гэнэрала, надалей міжнародныя сілы бясьпекі павінны быць у стане дзейнічаць у розных раёнах краіны. Цяпер у НАТА вывучаецца плян, у адпаведнасьці зь якім, у разе патрэбы, можна будзе накіроўваць невялікія групы замежных вайскоўцаў у розныя афганскія правінцыі.