[ 17:40 ]  У Багдадзе вайскоўцы ЗША адкрылі вагонь па дэманстрантах

БАГДАД. Сёньня ў Багдадзе вайскоўцы ЗША адкрылі вагонь па дэманстрантах – пасьля таго, як тыя пачалі закідваць іх камянямі. Паводле вайсковага кіраўніцтва – двое маніфэстантаў забітыя. Дэманстрацыю каля аднаго з прэзыдэнцкіх палацаў у Багдадзе арганізавалі некалькі сотняў былых ірацкіх жаўнераў, абураных звальненьнем з войска. Яны дамагаліся выплаты, як яны лічаць, належнай ім дапамогі. Сёньня ж на бензакалёнцы ў Багдадзе з машыны, якая праходзіла побач, былі абстраляныя вайскоўцы Злучаных Штатаў. Адзін – забіты і яшчэ адзін – паранены.