[ 16:49 ]  Іран адрынуў абвінавачаньні ў невыкананьні Дамовы пра ядзерную зброю

ВЕНА. Іран адрынуў абвінавачаньні ў тым, што ён нібыта не выконвае абавязкаў, паводле Дамовы пра нерапсаўсюджаньне ядзернай зброі. Прадстаўнік Ірану ў Агэнстве атамнай энэргіі (МАГАТЭ) – Алі Акбар Салехі заявіў у Вене, што Тэгэран дзейнічае дакладна ў адпаведнасьці з Дамовай. Кіраўніцтва МАГАТЭ сёньня абмяркоўвае даклад, у якім цьвердзіцца, што Іран, цягам апошніх 12 гадоў неаднаразова парушаў правіла – дэкляраваць імпарт, пераапрацоўку і захоўваньне ядзерных матэрыялаў. Злучаныя Штаты дамагаюцца, каб МАГАТЭ прызнала Іран парушальнікам Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі. Тады пытаньне будзе вынесенае на разгляд Рады Бясьпекі ААН.