[ 03:02 ]  На Заходнім беразе Ярдану забітая 7-гадовая ізраільская дзяўчынка

ЕРУСАЛІМ. На Заходнім беразе Ярдану блізу гораду Калькілія была абстраляная машына з ізраільцамі. У выніку была забітая 7-гадовая дзяўчынка, і два чалавекі параненыя. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за напад. Мяркуецца, што гэта маглі быць ваяўнікі палестынскіх экстрэміскіх груповак. Паліцыя заблякавала месца здарэньня й вядзе пошук нападнікаў.