[ 17:52 ]  Вацлаў Гавэл ушанаваны прэміяй Вэймарскага нацыянальнага фонду Нямеччыны

ПРАГА. Былы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі Вацлаў Гавэл ушанаваны прэміяй Вэймарскага нацыянальнага фонду Нямеччыны за 2003 год. У заяве Фонду сказана, што Гавэл уклаў істотны даробак у працэс узьяднаньня Эўропы і ўмацаваньня стасункаў паміж дзьвюма краінамі. У дакумэнце таксама падкрэсьленая вырашальная роля Гавэла ў праваабарончым руху Чэхаславаччыны ў пэрыяд камуністычнай дыктатуры. Прэмія будзе ўручаная былому прэзыдэнту ў сераду.