[ 17:49 ]  На працэсе Слабадана Мілошавіча ў якасьці сьведкі выступіў Зоран Ліліч

ГААГА. У Гаазе на працэсе Слабадана Мілошавіча сёньня ў якасьці сьведкі ўпершыню выступіў Зоран Ліліч – папярэднік падсуднага на пасадзе кіраўніка югаслаўскай дзяржавы. Ліліч прызнаў, што Мілошавіч цалкам падначаліў сабе ўсе палітычныя інстытуты, войска й паліцыю да імкнуўся аб’яднаць усе тэрыторыі, населеныя сэрбамі. Пры гэтым Ліліч сьцьвярджаў, што Мілошавіч ня мог аддаць загаду пра масавую ліквідацыю мусульманаў у басьнійскім месьце Срэбраніца ў 1995 годзе. Мілошавіча абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе грамадзянскіх войнаў у былой Югаславіі ў 90-я гады.