МІЛАН (Італія). Прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлусконі паўстаў перад судом Мілану. Падсудны не прызнае сваёй віны і скардзіцца на шкоду, якую суд няносіць ягонаму іміджу. Міланская пракуратура абвінавачвае Бэрлусконі ў хабарніцтве і подкупе судзьдзяў у часе прыватызацыі харчовай кампаніі ў 1980-ых гадох. Працэс над прэм’ер-міністрам праходзіць на тле абмеркаваньня ў італянскім парляманце мараторыя на судовыя разьбіральніцтвы супраць вышэйшых дзяржаўных асобаў да заканчэньня тэрміну іхных паўнамоцтваў. Тэрмін паўнамоцтваў Сільвіа Бэрлусконі закончыцца ў 2006 годзе.