КАБУЛ. Афганістан падпіша з Іранам і ведамствам ААН у справах уцекачоў пагадненьне пра супрацоўніцтва ў пытаньнях вяртаньня афганскіх уцекачоў да 2005 году. Прадстаўнік ведамства Макі Сінахара абвесьціла пра гэта сёньня ў афганскай сталіцы. Сам жа дакумэнт будзе падпісаны ў Тэгэране ў панядзелак. Паводле ААН, цяпер за межамі Афганістану знаходзяцца каля двух мільёнаў ягоных грамадзянаў. Шмат хто ня хоча вяртацца дадому, дзе няма працы і гарантыяў бясьпекі. Летась у краіну вярнуліся паўтара мільёны ўцекачоў з Пакістану і блізу паў-мільёну з Ірану.