[ 21:14 ]  Прэзідэнт Азэрбайджану узнагародзіў пасла ЗША

БАКУ Прэзідэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў узнагародзіў сёньня пасла ЗША у сваёй краіне, Росса Уілсана, дзяржаўным мэдалём за ўнёсак у разьвіцьцё сяброўскіх дачыненьняў паміж ЗША і Азэрбайджанам.