[ 20:10 ]  Сьмяротнае пакараньне у Савудаўскай Арабіі

РЫЯД Дзяржаўная тэлевізія Савудаўскай Арабіі паведаміла сёньня пра сьмяротнае пакараньне грамадзяніна гэтае краіны, зьдзесьненае праз адсячэньне галавы. Такі прысуд быў вынесены за ўчыненнае забойства. За гэты год у Савудаўскай Арабіі былі зьдзесьненыя сьмяротныя прысуды 12 чалавекам, у 2002 г. – 45, у 2001г. – 75, у 2000 г. – 121 чалавеку.