[ 19:20 ]  Ізраіль і Палестына: новыя спробы дасягнуць міру

ЕРУСАЛІМ. Чакаецца, што Ізраіль і Палестына паведамяць вынікі перамоваў пасьля нападаў гэтага тыдню, у выніку якіх загінулі 50 чалавек з абедзьвух краінаў. Кіраўнік службы бясьпекі Мохамад Дахман Палестыны, як мяркуецца, сустрэнецца сёньня ўвечары з прадстаўнікамі ізраільскага міністэрства абароны. Іслямісцкія групоўкі “Хамас” і “Іслямскі джыгад” адмовіліся ад перамір’я і пагражаюць працягваць напады супроць Ізраілю. Яны будуць абмяркоўваць магчымасьць часткова вывесьці ізраільскія войскі з палестынскіх тэрыторыяў. Паведамляецца, што на перамовах ізраільскі генерал Амос Гілад папросіць кіраўніка палестынскай службы бясьпекі падаць дэтальны плян барацьбы з іслямскімі ваяўнікамі. Іслямісцкія групоўкі “Хамас” і “Іслямскі джыгад” адмовіліся ад перамір’я. Сёньня на Блізкі Ўсход прыбывае адмысловы пасланьнік ЗША Джон Вульф, дзеля пасярэдніцтва ў перамовах паміж Ізраілем і Палестынай .