[ 14:32 ]  Затрыманыя прынамсі 100 удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у Іране

ТЭГЕРАН. Іранскае тэлебачаньне паведамляе пра прынамсі 100 затрыманых удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацыяў, якія працягваюцца ўжо чацьверты дзень. Дзяржаўнае тэлебачаньне называе іх хуліганамі, якія парушалі грамадзскі парадак і выкрыквалі лёзунгі супраць іслямскіх лідэраў Ірану. Інфармацыйныя агенствы паведамляць, што прыхільнікі іслямскіх уладаў ехалі на мотацыклах і зьбівалі ўдзельнікаў пратэстаў дубінкамі й ланцугамі. Паліцыянты заблякавалі ўнівэрсітэцкія інтэрнаты, каб ніхто ня мог выйсьці з памяшканьняў. Студэнты выступаюць за палітычныя рэформы з краіне. Рэлігійныя лідэры Ірану абвінавачваюць ЗША ў інспірацыі пратэстаў. Вашынгтон жа вітае пратэсты ў Іране.