[ 18:27 ]  ЗША робяць намаганьнi дзеля мiру на Блiзкiм Усходзе

ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявiў, што ЗША прыкладаюць намаганьнi дзеля мірнага пляну на Блiзкiм Усходзе “дарожная мапа”. Адбыліся гутаркі з прадстаўнікамі Ізраілю і Палестыны, і абодва бакі выказаліся за працяг мірнага працэсу. Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты заклікаюць спыніць гвалт у рэгіёне, і хацелі бы, каб Ізраіль абмежаваў свае захады ў адказ на апошнія тэрарыстычныя акты.