[ 16:55 ]  Міністар абароны ЗША заклікаў саюзьнікаў з НАТА да еднесьці

ГАРМЭШ-ПАРТЭНКІРХЭН (Нямеччына). Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд заклікаў саюзьнікаў з Паўночнаатлянтычнай дамовы да еднесьці перад новымі пагрозамі. Рамсфэльд выступіў перад групай вайскоўцаў і афіцыйных асобаў у баварскім месьце Партэн-Кірхэн, дзе знаходзіцца міжнародны навучальны цэнтар, які падтрымлівае Пэнтагон. Міністар высока ацаніў даробак Польшчы, якая рыхтуецца ўзначаліць шматнацыянальны кантынгэнт у Іраку, і Румыніі, якая накіравала пяхотны баталён у Афганістан. Заўтра ў Брусэлі Рамсфэльд сустракаецца зь міністрамі абароны НАТА.