[ 18:25 ]  Вялікая Брытанія будзе рыхтавацца да далучэньня да эўразоны

ЛЁНДАН Прэм’ер міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што спадзяецца, што Вялікая Брытанія будзе пасьпяхова рыхтавацца да далучэньня да краінаў эўразоны і што ў бліжэйшым часе гэтае пытаньне будзе вынесенае на рэфэрундум. Учора міністар фінансаў Вялікай Брытаніі Гордан Браўн заявіў у парляманце, што эканамічныя ўмовы ў краіне пакуль не спрыяюць для увядзеньня адзінай эўрапейскай валюты. Браўн паабяцаў на працягу году вярнуцца да абмеркаваньня гэтага пытаньня. 12 з 15 краінаў Эўразьвязу ўвялі эўра ў студзені 2002 году.